Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Дзень роднай мовы

21 лютага - Дзень роднай мовы.


З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіцця пазнаваўчай актыўнасці да роднай мовы і маўлення ў розных відах дзіцячай дзейнасці, выхавання любві і павагі да спадчыны беларускага народа ў ДУДА “Дзіцячы сад №1 г. Баранавічы” прайшоў “Дзень беларускай мовы".
Падчас правядзення тэматычнага дня у кніжным кутку кожнай узроставай групы была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей. Для дзяцей першых і другіх малодшых груп былі праведзены акцыя “Чытаем беларускія казкі”, арганізаваны гульневая сітуацыя “Прывітанне на беларускай мове”, рухомая гульня “Я дзяўчынка – беларуска, а я хлопчык – беларус”, падарожжа “Краявіды Беларусі”.
З выхаванцамі сярэдніх і старэйшых груп былі праведзены віктарына прыказак і прымавак “Вось на свеце як бывае, хто працуе, той і мае”, віртуальнае падарожжа “”Родны край”, “Беларускія рамества”, дыдактычныя гульні “Беларускія казкі”, “Я пачну, а ты працягні”, “Навучым дзяўчынку размаўляць на беларускай мове”, віктарына “Гучы, слова, па-беларуску”, а самае цікавае – гулялі ў народныя гульні “Жабка”, “Грушка”.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Профилактика гриппа и ОРВИ

раскрыть » / « свернуть