Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.04.2022

Консультация для родителей. «Беларускі фальклор для дзяцей»

«Беларускі фальклор для дзяцей»

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнні дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў (кот,гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды беларусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.

Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці. Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову.

Калыханкі асноўная задача – супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё – гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнацсь.        

А ты, каток шэры, 

 Прыйдзі каток, начаваць

 І дзіцятка калыхаць.

 Забаўлянкі, пацешкі– суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.

Ой, бычок, мой бысенька

Залатая лысінка

Бадучыя рогі,

Тупучыя ногі,

Паціханьку ты хадзі

І дзіцятка не будзі.

 Песні адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыяпесні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя ўяўленні аб навакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжета, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюцьзасвоіць пэўныя гукі (прыпевы гой-гой-гой! Люлі-люлі).

     Заклічкі – гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з’явам, адухаўленне прыроды.

    Божая кароўка,

   Што заўтра будзе:

    Дождж ці пагода,

    Пень ці калода.

    Пагода – ляці,

    Дождж – сядзі,

    Пень – дождж,

   Калода – пагода.

 Дражнілкі лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывёл, дакладна перадаюць пэўную рысу характару.

Лічылкі прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага

                       Раз, два, тры, чатыры,

                           Кошку грамаце вучылі,

                           Не чытаць, не пісаць,

                         А за мышкамі скакаць.

 Гульні – прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, з навакольнай прыродай; многія гульні заснованы на перайманні рухаў, дзеянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору – лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

 Казкі – універсальны сродак народнай педа-гогікі: утрымліваюць жыццёвы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікненна і цікава, гледзячы у вочы дзецям.

  Загадкі – у сціслай і дакладнай форме падводзілі вынікі назіранняў за цэлымі группамі жыццёвых з’яў, жывёл, птушак, вызнаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.

 Прыказкі – трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з’яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.

 Прамаўкі – характарызуецца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваецца найчасцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце.

Профилактика гриппа и ОРВИ

раскрыть » / « свернуть